4 верасня бібліятэкі Піншчыны адзначылі Дзень беларускага пісьменства — PINSKNEWS.BY

Loading

4 верасня бібліятэкі Піншчыны адзначылі Дзень беларускага пісьменства. Падрабязнасцi карэспандэнту pinsknews.by расказала дырэктар ДУК “Пінская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма” Вольга Антанчук:

– Да гэтай значнай падзеі супрацоўнікі бібліятэк падрыхтавалі шэраг цікавых мерапрыемстваў, на якіх запрасілі як дзяцей, так і дарослых. Для чытачоў прайшлі Дні беларускай кнігі, гучныя чытанні, гістарычныя экскурсы, гадзіны гісторыі, літаратурныя падарожжы, слайд-праграмы, тэматычныя віктарыны. Святкванне Дня беларускага пісьменства – добрая нагода ўспомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, дакрануцца да лепшых узораў беларускага пісьменства і асэнсаваць іх месца ў сучаснасці.

Вольга Антанчук запрашае чытачоў наведаць бібліятэкі Пінскага раёна.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: