У Лагішыне ўзнагародзілі пераможцаў абласнога конкурса «Магія Палесся», прысвечанага памяці Аляксея Дуброўскага
Сёння ў гарадскім пасёлку Лагішын адбылося падвядзенне вынікаў абласнога краязнаўча-турыстычнага конкурса «Магія Палесся», прысвечанага памяці вядомага краязнаўцы, экскурсавода, падарожніка і фатографа Аляксея Дуброўскага.
Конкурс быў арганізаваны Рэспубліканскім фондам развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» і Беларускім грамадскім аб’яднаннем экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў пры падтрымцы Пінскага райвыканкама.
У конкурсе ўзялі ўдзел больш за 100 юных жыхароў Брэсцкай вобласці. Спаборнічалі яны ў шасці намінацыях – краязнаўства, экалогія, этнаграфія і фальклор, турызм і экскурсіі, фатаграфія і малюнак.
Лаурэатамі і пераможцамі сталі прадстаўнікі 12 школ Пінскага раёна. Дыпломы і падарункі дзецям ўручылі заснавальнік інфармацыйнага партала planetabelarus.by, кіраўнік Рэспубліканскага фонду развіцця турызму і падтрымкі дзікай прыроды «Планета без межаў» Сяргей Плыткевіч, аўтар цэлага шэрагу кніг пра Пінск і Палессе, экскурсавод Таццяна Хвагіна, а таксама намеснік старшыні Пінскага райвыканкама Дзмітрый Палхоўскі і начальнік аддзела па адукацыі Пінскага райвыканкама Віктар Гаўрыловіч.
Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых выпусках “Палескай праўды”
Фота Наталлі МІЛЕЎСКАЙ
Comments are closed.