«Маладосці» светлы шлях
Жнівеньскі нумар часопіса «Маладосць» прысвечаны Дню беларускага пісьменства і амаль цалкам аддадзены творам брэсцкіх паэтаў і празаікаў. Адкрываецца ён змястоўнай размовай са старшынёй Брэсцкага аблвыканкама Канстанцінам Сумарам.
Далей знакамітая беларуская пісьменніца і паэтка Раіса Баравікова распавядае пра новую зіхатлівую паэтычную зорку Берасцейшчыны Маргарыту Латышкевіч з цэлай нізкай яе новых цудоўных вершаў. Дарэчы, свой паэтычны шлях Маргарыта пачынала са свята «Лунінская восень».
У раздзеле «паэзія» таксама вершы Галіны Бабарыка з вёскі Мачуль Столінскага раёна, Анатоля Шушко з Пінска, Анатоля Галушкі з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна…
Празаічнымі творамі адзначыліся берасцейцы Зінаіда Дудзюк, Анатоль Бензярук.
Раздзел крытыкі ўзбагачаны артыкулам вядомага і аўтарытэтнага даследчыка роднай літаратуры з Пінска Валянціны Локун «Берасцейскае шматгалоссе», якая ўзгадвае імёны Яўгеніі Янішчыц, Ніны Мацяш, Валянціны Коўтун, Міколы Курэева, Анатоля Крэйдзіча, Валерыя Грышкаўца, Мікалая Елянеўскага, Андрэя Мазько ды іншых творцаў.
У сваім артыкуле «Блаславёная вёска Гутава» Раіса Баравікова распавядае пра такіх вядомых паэтаў як Ала Кабаковіч і Мікола Федзюковіч, якія нарадзіліся ў Гутаве. Артыкул яна завяршае пажаданнем: «У берасцейскіх пісьменнікаў ладзіцца цудоўнае свята паэзіі «Лунінская восень», якое даўно ўжо стала традыцыяй. Дык чаму б не ўшанаваць, не прывітаць такім святам і вясну?!»…
…Нашым вёскам даўно ўжо не хапае такіх святаў… Дык, можа, і распачаць гэтае натхнёна-акрыленае шэсце прыгожых Музаў «Гутаўскай Мілавіцай»?
І гэта таксама часцінка таго светлага шляху, якім доўжыцца біяграфія часопіса «Маладосць».
Мікалай ВАСІЛЕЎСКІ.
Алексей, к сожалению, мы не располагаем такими данными. Можем сказать точно: Маргарита Латышкевич в Пинске не живет.
А как связаться с автором стихов, изображённой на обложке, Маргаритой Латышкевич? Я просто её родственник.