Дома не сядзяць палешукі
Навучэнцы і кіраўнікі турысцка-краязнаўчых гурткоў раёна падводзяць вынікі першага паўгоддзя. Людзі, якія ўвесь час знаходзяцца ў пошуках цікавага, адолелі гэты этап з добрымі вынікамі.
Многія школы раёна ўзялі ўдзел у абласным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы летапіс школы. Вынікі вельмі прадуктыўныя: Дыпломам упраўлення адукацыі аблвыканкама 1 ступені ўзнагароджаны калектыў навучэнцаў і педагогаў Купяціцкай сярэдняй школы, на другім месцы – Калавуравіцкая сярэдняя школа, Дыпломы 3 ступені – у калектыва і гуртка «Спадчына» Малоткавіцкай, калектываў вучняў і педагогаў Лагішынскай сярэдніх школ. Дыпломам упраўлення адукацыі ўзнагароджаны таксама турысцка-краязнаўчы гурток «Сузор’е» Лышчанскай сярэдняй школы. Адным з пераможцаў конкурсу-агляду этнаграфічных музеяў устаноў адукацыі з’явілася Бярозавіцкая сярэдняя школа.
На жаль, не ўсе школы па-ўдзельнічалі ў конкурсе летапісаў, хоць расказаць ёсць аб чым. Таму хочацца пажадаць ім: «Дайце аб сабе знаць!».
Увесь час, пачынаючы з лістападаўскіх вакацый, быў насычаны цікавымі момантамі. На канікулах юныя турысты-краязнаўцы былі запрошаны на вучэбна-трэніровачныя зборы, якія прайшлі ў Ахова і Пінкавічах. Там дзеці і кіраўнікі гурткоў мелі магчымасць паспаборнічаць з камандамі суседніх школ, удасканаліць уменні, а яшчэ знайсці новых сяброў!
У гэтым годзе Пінск прымаў юных спартсменаў вобласці на спаборніцтвах па спартыўнаму скалалажанню. Аснежыцкія юнакі і дзяўчаты прадставілі наш раён і заваявалі другое і трэцяе месцы. Ім пашчасціла ў саставе абласной каманды ўдзельнічаць у першынстве Рэспублікі Беларусь па спартыўнаму склалажанню, дзе былі заваяваны другое і два трэціх месцы.
У лістападзе ў раённым Цэнтры турызму і краязнаўства прайшла турысцка-краязнаўчая алімпіяда, у якой узялі ўдзел 40 устаноў адукацыі. 77 вучняў 8 – 11 класаў прыехалі паказаць свае веды. Алімпія-да ўключала віктарыну «Скарбы маёй Берасцейшчыны» (90 заданняў па гісторыі, культуры, прыродазнаўству, экалогіі Брэстчыны, Піншчыны і свайго роднага куточка). Высокія вынікі паказалі краязнаўцы Калавуравіцкай, Ставоцкай, Плешчыцкай, Кончыцкай сярэдніх і Пучынскай базавай школ.
Пазней два дзесятка каманд вобласці сабраліся ў Брэсце на абласную краязнаўчую алімпіяду. Пінскі раён прадставілі вучні Плешчыцкай, Калавуравіцкай, Ставоцкай і Кончыцкай школ. У «Візітцы раёна» за дзесяць хвілін ім прапанавалі раскрыць культурны, прыродны, турысцка-краязнаўчы патэнцыял раёна і малой радзімы. Наша каманда тут выступіла добра, атрымаўшы трэцяе месца. Яшчэ дзве намінацыі прынеслі менш паспяховыя, але не дрэнныя вынікі. Таму шчыра віншуем палешукоў і жадаем у наступным годзе ўдасканаліць рэзультат!
Святлана КУЧЫНСКАЯ,
метадыст раённага Цэнтра дзіцячага турызму
краязнаўства.
Comments are closed.