Як справы ў музеі Якуба Коласа ў Пінкавічах напярэдадні 140-гадовага юбілея песняра? — PINSKNEWS.BY

Loading

Аб гэтым расказала Жанна ВЕРЫЧ, метадыст раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі:

— Я ўяўляю, як упрыгожваюць сайты і старонкi ў сацыяльных сетках фотаздымкi наведвальнiкаў музеяў нашага Цэнтра творчасцi. А мне не стае часу, каб пахвалiцца разнастайнай экскурсiйнай дзейнасцю, якой вылучаюцца нашы музеi. Прычына таму — правядзенне і афармленне шматлiкiх экскурсiй, якiя з усёй Беларусi сцякаюцца да нас за цiкавосткамі. А каб трымаць марку, патрэбна увесь час быць у творчым пошуку.
Але ж гэта таго каштуе. Калi адчуваеш, як патрыятычны дух кранае сэрцы дзяцей і дарослых, дык разумееш важнасць і каштоўнасць iснавання музеяў i сваёй працы.
Сям’я з Баранавiч у Народным літаратурна-краязнаўчым музеі  Якуба Коласа так захапiлася фотасесiяй у адзеннi з куфара, што ледзь не заначавалi y Пiнкавiчах.
А вось гасцям з Кобрына што пашанцавала, то пашанцавала! Яны не толькi трапілі  на прыстольнае свята ў Царкве Пакрава Прасвятой Багародзiцы, але i атрымалi салодкiя пачастункi ад мясцовых прыхаджан, паслухалi цiкавы аповед мясцовага святара Мiхаiла аб Царкве – помнiку драўлянага дойлiдства XVII стагоддзя.
Цікава, што і ў  мясцовых жыхароў пайшла мода наведваць музеi падчас сямейных мерапрыемстваў. Так, днямi завiтаў да нас намеснік дырэктара фiзкультурна-спартыўнай установы Дзмiтрый Кiсель разам са сваiмi гасцямi. Дабаўлю, што ён яшчэ i сусед музея, якi падкiдае нам цiкавыя экспанаты. Удзячныя госці павезлі ў сталіцу прыемныя нечаканыя  ўражанні  аб “Коласавай школе” у Пінкавічах.

Хочацца адзначыць навучэнцаў аграрна-тэхнiчнага каледжа iмя А. Кляшчова, якiя ўрокi роднай мовы i лiтаратуры з пачатку навучальнага года наведваюць у «Коласавай школе». І гэта ўсё, дзякуючы  адказным неабыякавым адносінам да выкладання  роднай мовы і літаратуры Вольгі  Уладзіміраўны Палаўко. Прыемна адзначыць, што яе намаганні  ў папулярызацыі беларускай мовы для  моладзі  не дарэмныя, а нават плённыя. Юнакі і пасля экскурсіі засыпаюць мяне пытаннямі па пінскаму перыяду ў біяграфіі  Я. Коласа, па яго творчасці.

Так, як вы бачыце, нашы музеi цiкавыя ўсiм: i дарослым, i малым, i фiзiкам, i лiрыкам…
Экскурсii экскурсiямi, а яшчэ ж ва ўсю iдзе падрыхтоўка да святкавання 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.

3 лiстапада ў 10.30 адбудуцца раённыя «Каласавiны» – “Творчасць паэта — на многiя лета».
Запрашаем усiх, хто любiць і цікавіцца творчасцю Коласа, раздзяліць з намі  радасць святкавання.

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: