У нядзелю, 11 кастрычніка, Дзень работнікаў культуры адзначыць і калектыў Малоткавіцкага Цэнтральнага сельскага Дома культуры
Цяжка сабе ўявіць любое свята без песень, танцаў, яркіх касцюмаў… А колькі трэба таленту, творчасці, сіл, каб зрабіць свята яркім і запамінальным! Усё гэта ствараецца ў тым ліку намаганнямі работнікаў культуры, аб якіх зараз пойдзе размова.
Калектыў Малоткавіцкага ЦСДК налічвае 7 творчых работнікаў, кіруе ім ужо амаль 30 год Т.М. Ягорава – актыўная і творчая асоба. Як расказала Таццяна Мікалаеўна, у Малоткавіцкім ЦСДК пад кіраўніцтвам рознажанравых спецыялістаў працуюць 11 клубных фарміраванняў: 2 аматарскіх аб’яднанні, дзіцячы «Казка» і сямейны «Верность» (кіраўнік Т.С. Боршч), ансамбль народнай песні «Верас» (кіраўнік Т.М. Дракіна), эстраднага спявання дарослы і дзіцячы (кіраўнік А.В. Вячорка), драматычны, лялечны (кіраўнік Т.В. Гетман), два танцавальныя гурткі (кіраўнік А.І. Капыркіна), гурткі школы народнай творчасці (С.П. Навак і Л.М. Алешка). У Доме культуры працуе два калектывы з найменнем «народны» і ансамбль народнай песні «Верас». Кружкі наведваюць 115 удзельнікаў, што складае каля 30% навучэнцаў сярэдняй школы. Калектывы мастацкай самадзейнасці Дома культуры – частыя госці на фермах, а ў час уборкі ўраджая – на палявых станах, прымаюць актыўны ўдзел у віншаваннях «З днём юбілея», ушанаваннях мнагадзетных сем’яў, працаўнікоў СВК «Малоткавічы», ветэранаў вайны, інвалідаў. Яны з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі раённых, абласных і сельскіх культурна-масавых мерапрыемстваў.
Шмат увагі надавалася і надаецца правядзенню мерапрыемстваў, прысвечаных Году моладзі. Праводзяцца вечары адпачынку для моладзі «У суботні вечарок», «Молодежный микс», «Веселимся от души», «Засентябрило за окном…». Арганізавалі спартыўную сустрэчу «Хто лепшы?», а таксама шахматна-шашачны турнір.
У час летняга адпачынку для дзяцей праводзіліся пасяджэнні клуба «Казка», а лялечны гурток пад кіраўніцтвам Таццяны Гетман забаўляў дзяцей сваімі пастаноўкамі «Цветик-семицветик», «Маша и медведь». Для дзяцей была арганізавана экскурсія ў музей Беларускага Палесся «Пазнай свой край», спартландыя «Вместе, дружно, веселей», віктарына «Казачны карагод», тэматычная праграма «Апельсиновый рай», тэатралізаваная праграма «Вандроўка ў краіну казкі». Асабліва падабаецца гледачам тое, што праграма рознажанравая, у яе ўваходзяць інсцэніроўкі, эстрадныя, народныя песні, танцы, байкі.
Ярка і весела жыхары Малоткавічаў адзначылі свята аграгарадка, якое прай-шло ў верасні пад назвай «Бусліны край, мой вырай і прыстанак». Добрую дапамогу і падтрымку пры правя-дзенні свята калектыву Малоткавіцкага ЦСДК аказалі старшыні сельвыканкама і СВК «Малоткавічы», старасты вёсак, а таксама кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў. У гэтым годзе на свяце ўшаноўвалі лепшых гаспадароў, якія дзясяткі год трымаюць добрую гаспадарку, лепшага пчалавода. Увага надавалася асабліва актыўным працаўнікам сярод моладзі ва ўсіх арганізацыях, прадпрыемствах, гаспадарках аграгарадка.
Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў калектыў абавязкова арганізоўвае работу дзіцячай пляцоўкі, цесна працуе з настаўнікамі школы, работнікамі дзіцячага садка.
Дзякуючы творчасці работнікаў культуры, наша жыццё становіцца яркім і вясёлым.
Таццяна Палхоўская.
Comments are closed.