Пинщина отпраздновала 75-летие (фоторепортаж)
На мінулым тыдні прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-гадоваму юбілею Пінскага раёна.
У райвыканкаме была ўрачыста адчынена партрэтная галерэя кіраўнікоў выканаўчага камітэта мінулых гадоў, а ў РЦКіВч пінчукоў аб’яднала канцэртная праграма “Квітней, мой край, зямля бацькоў”.
На цэрымоніі адкрыцця партрэтнай галерэі, што размясцілася на чацвертым паверсе раённай адміністрацыі па вул.Дняпроўскай Флатыліі, сабраліся ганаровыя госці і супрацоўнікі аддзелаў. У галерэі – 16 партрэтаў, пачынаючы ад Ф.І. Шырына і М.Ф. Львова, якія ўзначальвалі раён ў пасляваенныя гады. Завяршаюць ганаровы спіс тыя, каго добра памятаюць і ведаюць жыхары Піншчыны – Д.Д. Руцкі, У.М. Хвалюк, В.В. Двараніновіч, С.Ф. Ляшкевіч, В.В. Сашко. Над стварэннем партрэтаў працаваў пінскі мастак Аляксандр Рысакоў.
Далейшыя ўрачыстасці адбываліся ў Аснежыцах. Мерапрыемства адкрылася ўнясеннем Дзяржаўнага Сцяга Рэспублікі Беларусь, Сцяга Брэсцкай вобласці, Сцяга Пінскага раёна і выкананнем Дзяржаўнага Гімна.
Усе прысутныя з задавальненнем паглядзелі змястоўны фільм аб Пінскім раёне, падрыхтаваны супрацоўнікамі ТРК “Пінск”. Са святочнай прамовай да прадстаўнікоў працоўных калектываў звярнуўся В.В. Рэбкавец.
Са сцэны удзельнікаў свята віталі лепшымі творчымі нумарамі. Канцэртная праграма пачалася з песень у выкананні раённага хора работнікаў культуры раёна.
Нікога не пакінула абыякавам вершванае віншаванне хлопчыкаў і дзяўчынак раённага Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, выступленні духавога аркестра Парахонскай ДзШМ, навучэнцаў дзіцячых школ мастацтваў з Малоткавіч, Пінкавіч, Лышча.
Упрыгожылі канцэрт вакалісты Аліна Вячорка, Таццяна Дракіна, Ганна Рыжко, Уладзімір Карпук, дуэт Ганны Паўлюкавец і Дзмітрыя Козела.
Гучнымі апладысментамі віталі гледачы вакальны ансамбль “Адзінства” Пінскага пагранічнага атрада, вакальную групу Красічынскага СДК “Натхненне”, народны ансамбль народнай песні “Вяртанне” Аснежыцкай ДзШМ, вакальную групу “Хутарок” РЦКіВч і многіх іншых выканаўцаў.
Comments are closed.