Пінскі паэт Валерый Грышкавец узнагароджаны медалём «За вялікі ўклад у літаратуру»
На пленуме Саюза пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся 15 студзеня, старшыня грамадскага аб’яднання Мікалай Чаргінец уручыў медаль арганізацыі «За вялікі ўклад у літаратуру» пінскаму літаратару Валерыю Грышкаўцу з нагоды яго юбілею.
Валерый Фёдаравіч – член Саюзаў пісьменнікаў Беларусі і Расіі, вядомы паэт, лаўрэат міжнарод-най літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава, рэспубліканскай – «Залаты Купідон», абласной – імя Уладзіміра Калесніка.
Валерый Фёдаравіч працуе ўласным карэспандэнтам абласной газеты «Заря», актыўна выдаецца. Пазалетась у серыі «Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі» ў выдавецтве «Харвест» выйшла яго новая кніга «Я из тех…». Выданне гэтага зборніка стала ўмоўнай падсумоўваючай рысай жыцця і творчасці вядомага паэта, перакладчыка і публіцыста. Галоўная якасць кнігі – шчырасць публіцыстычных і паэтычных радкоў, узважанасць і важкасць слова, пачуццё адказнасці і гатоўнасць несці тую адказнасць, як крыж, за сябе і за іншых.
Анатоль МІКАЛАЕЎ.
И получит Нобелевку по литературе. ПРОСИМ
у него есть очень хорошие душевные стихи, надеюсь он и дальше будет прославлять пинск