Пинчане смогли прикоснуться к главному трофею Континентальной хоккейной Лиги — Кубку Гагарина
Чэмпіёны КХЛ правялі зборы ў Пінску
Ужо чацверты год запар чэмпіён Кантынентальнай хакейнай лігі, маскоўскае “Дынама”, прайходзіць у Пінску перадсезонную падрыхтоўку.
На гэты раз, як і ў мінулым годзе, клуб прывёз з сабой галоўны трафей Кантынентальнай хакейнай Лігі – Кубак Гагарына. Ужо з трэцяга жніўня ў фае Лядовага палаца Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта любы жадаючы мог сфатаграфавацца з ім, патрымаць у руках.
А чацвёртага і пятага жніўня чэмпіён КХЛ сустрэўся з ХК “Гомель” і ХК “Юность” адпаведна. Своеасаблівым бонусам для гледачоў стала сустрэча з хакеістамі клуба ў фае пасля матчаў. Такім чынам, сфатаграфавацца з дынамаўцамі, атрымаць аўтографы мог кожны. Гараджане ўпускаць магчымасць паглядзець на гульню маскоўскага клуба не хацелі. Білеты на матчы пінчане раскупілі за паўгадзіны!
Знаходзіўся знакаміты клуб у Пінску да шостага жніўня. Шмат аматараў сфатаграфаваліся з Кубкам Гагарына, атрымалі аўтографы знакамітых хакеістаў, купілі сувенірную прадукцыю маскоўскага клуба. Такім чынам, многія пінчане на пэўны час акунуліся ў атмасферу цудоўнага хакея, паглядзелі на зорак гэтага віду спорту не толькі па тэлевізары, але і ўжывую.
Леанід РЭБКАВЕЦ.
и в Пинске, оказывается, бывает что-то интересное!!! не только криминал и ЧП