Дыялекты
Вторник, 6.07.2010. Рубрика: Главные события Просмотров: 1090
У раёне працуе вялікая група навукоўцаў з інстытута беларускай мовы і літаратуры імя Янкі Купалы і Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь. Узначальвае групу кандыдат філалагічных навук, вяду-чы навуковы супрацоўнік В.Н. Курцова. Сталічныя філолагі займаюцца зборам дыялектаў, якія будуць выкарыстаны пры складанні тэматычнага слоўніка «Сельская гаспадарка». Менавіта для гэтага навукоўцы запісваюць на магнітафон узоры мясцовай гаворкі.
Comments are closed.