Пінскі касцёл святога Станіслава з’яўляўся самым вялікім каталіцкім храмам на тэрыторыі ВКЛ — PINSKNEWS.BY

Loading

Пінскі касцёл святога Станіслава з’яўляўся самым вялікім і высокім каталіцкім храмам на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Ён будаваўся ў 1635-1646 гады на сродкі старасты Пінскага і Кобрынскага Альбрэхта Станіслава Радзівіла і размяшчаўся на сёняшняй плошчы Леніна перад езуіцкім калегіумам, дзе зараз знаходзіцца Музей Беларускага Палесся. З калегіумам велiчны храм складаў адзіны архітэктурны ансамбль. Найбольшая шырыня фасада гэтага цаглянага будынка ў стылі барока была 25 метраў, вышыня – 30 метраў. У 1773 годзе ён стаў належаць уніяцкай епархіі, у 1795 годзе – Рускай Праваслаўнай Царкве, у 1919 годзе яго зноў вярнулі езуітам. На вялікі жаль, у 1953 годзе касцёл быў знесены, а Пінск і Беларусь страцілі адну з галоўных архітэктурных каштоўнасцяў краіны.

Сучасная плошча Леніна ў Пінску з’яўляецца месцам правядзення маштабных гарадскіх свят і адпачынку пінчукоў: езуіцкі калегіум, злева ўдалечыні – францысканскі касцёл (касцёл Успення Найсвяцейшай Дзевы Марыі).

Людміла РЭБКАВЕЦ, вядучая праекту

Понравилась новость? Поделитесь ею с друзьями, используя кнопки: