Паэтэса з Піншчыны Марыя Кобец стала лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Калесніка
Цырымонiя ўзнагароджання абласной лiтаратурнай прэмiяй iмя Уладзiмiра Калеснiка адбылася ў Лунiнцы ў рамках фестывалю «Лунiнская восень». У мерапрыемствах прынялi ўдзел старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцiн Сумар, намеснiк старшынi аблвыканкама Леанiд Цупрык, старшыня Лунiнецкага райвыканкама Васiль Агiевiч, пiсьменнiкi Брэстчыны i Мiнска, журналiсты, кнiгавыдаўцы, выкладчыкi, бiблiятэчныя работнiкi.
Паэтычнае свята «Лунiнская восень», якое традыцыйна ладзiцца ў канцы лiстапада ў Лунiнскай сярэдняй школе (дырэктар Сяргей Курак) праходзiла ў дзявяты раз, а лiтаратурная прэмiя iмя У. Калеснiка ўручаецца шосты год. I ўжо стала традыцыяй, што гэтай прэмiяй адзначаюцца лепшыя творы берасцей-скiх пiсьменнiкаў падчас правядзення «Лунiнскай восенi». Таму з поўнай упэўненасцю можна сказаць, што для нашай вобласцi гэта – значная культурная ды лiтара-турная падзея. Сёлета прэмiяй iмя Уладзiмiра Калеснiка ў галiне паэзii адзначаны кнiга вершаў «Кроплi» паэтэсы з вёскi Валiшча Пiнскага раёна Марыi Кобец i зборнiк вершаў старэйшага берасцейскага паэта Iвана Ара-бейкi «Сказаць хачу». У галiне прозы лепшымі прызнаныя кнiга пісьменнiка з Барана-вiч Мiколы Бусько «Сляды ад верасня» i зборнiк прозы Анатоля Крэйдзiча «Роднае, шчымлiвае». У галiне дзiцячай лiтаратуры прэмiю імя У. Калеснiка атрымаў пiсьменнік з Iванава Васiль Жушма за кнiгу для дзяцей малодшага i сярэдняга ўзросту «Гарэза» – аповесць пра прыгоды вавёрачкi.
Сiмвалiчна i тое, што сёлетнi паэтычны фэст «Лунiнская восень» праходзiў у год, калi наша краiна адзначае Год кнiгi, 130-годдзе з дня нараджэння слынных песняроў Беларусi Янкi Купалы i Якуба Коласа, а таксама 90-годдзе Уладзiмiра Калеснiка. Прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii, славуты беларускi педагог, крытык i лiтаратуразнаўца – Уладзiмiр Андрэевiч Калеснiк быў для пiсьменнiкаў Берасцейшчыны не толькi настаўнiкам i дарадчыкам, але і чулым выхавальнiкам i добрым сябрам. Ён вельмi сцiпла ацэньваў свой уклад у развiццё лiтаратуры края, але сёння вiдавочна, што самы каштоўны ўрок з усiх, якiя Уладзiмiр Андрэевiч даў лiтаратарам нашай вобласцi, – гэта яго асабiсты прыклад. Сёлетняе свята «Лунiнская восень» i ўручэнне лiтаратурнай прэмii iмя У. Калеснiка стала выключнай падзеяй, прытым не толькi для яе лаўрэатаў i пісьменнікаў. Беларуская кнiга ўвогу-
ле i кнiгi берасцейскiх пiсьменнікаў у прыватнасцi займаюць годнае месца ў сусветнай кнiжнай прасторы.
Уручаючы ўзнагароду Марыi Кобец, старшыня аблвыканкама Канстанцiн Андрэевiч Сумар, працытаваў верш паэтэсы з Пiншчыны:
Загартую вытрымку i волю,
Выплiснуўшы думкi на лiсток.
Тонкае сукно жыцця-сувою
Завiлося раптам у клубок.
Замацую зноў урок суровы,
Што жыццё падкiдвала не раз.
Засмуткую… Каб пачаць нанова
Спадзявацца!.. Верыць!.. I кахаць!
Старшыня аблвыканкама К.А. Сумар урычыў дыпломы пераможцам конкурсу творчых i лiтаратурна-даследчых работ сярод дзяцей i моладзi «Жыць дастойна», прысвечанага 90-годдзю з дня нараджэння Уладзiмiра Калеснiка. Гэты конкурс традыцыйна праводзiцца ў межах падрыхтоўкi да свята «Лунiнская восень». Дыпломам за III месца ўзнагароджаны: вучанiца 9 «А» класса гiмназii горада Iванава Юлiя Пупчык, студэнтка Брэсцкага тэхнiчнага ўнiверсiтэта Юлiя Казловiч i вучанiца 7 класа Завершскай базавай школы Драгiчынскага раёна Наталля Супрун. Дыпломы за II месца атрымалi студэнтка 2 курса фiлалагiчнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя А.С. Пушкiна Вольга Хварост i навучэнец Пінскага дзяржаўнага прафесiйнага лiцэю будаўнiкоў Дзмiтрый Водчыц. Дыпломам за I месца адзначана адказны сакратар раённай газеты «Навiны Камянеччыны» Настасся Нарэйка.
За шматгранную i шматгадовую працу на нiве пiсьменства спецыяльнымi дыпломамi Брэсцкага аблвыканкама ўзнагароджаны старшыня абласнога аддзялення Саюза журналiстаў Беларусі Георгiй Тамашэвiч, адказны сакратар газеты «Iвацэвiцкi веснiк» Валерый Гапееў i намеснiк галоўнага рэдактара Брэсцкай абласной газеты «Народная трыбуна» Уладзiмiр Сiтуха.
Уладзімір МІКАЛАЕЎ.
Comments are closed.