Піншчына адсвяткавала Дзень герба і флага (фотарэпартаж)
13 мая Піншчына разам з усёй краінай святкавала Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Урачыстасці прайшлі ў Пінкавіцкай школе. Вучні разам з настаўнікамі і мясцовымі артыстамі зладзілі цікавы канцэрт. На ўрачысты сход сабралася амаль уся ваколіца: маці з дзецьмі, дзядулі і бабулі пярэстым натоўпам стаялі на школьным ганку, трымаючы ў руках сімвал свята – невялічкія чырвона-зялёныя флагі.
Падчас свята ўспаміналі яшчэ дзве важныя даты – дзень Вялікай Перамогі, рэха якой яшчэ не змоўкла, і 130-годдзе песняра беларускай зямлі Якуба Коласа, чыё імя носіць Пінкавіцкая школа. Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг далі ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Івану Дзмітрыевічу Дзедаўцу і школьніку Антону Кульшыцкаму.
На свята завіталі і госці з райвыканкама. Са словамі прывітання выступіў намес-нік старшыні райвыканкама І.М. Багатка:
– Дзяржаўныя сімвалы нашай краіны сталі духоўнымі святынямі, якія ўвасабляюць вечныя каштоўнасці нашага народа. Іх выявы суправа-джаюць чалавека на працягу ўсяго жыцця. З’явіўшыся на свет, немаўля атрымлівае свой першы ў жыцці дакумент – пасведчанне аб нараджэнні, зацверджанае пячаткай з гербам, а затым і пашпарт грамадзяніна Беларусі, які, дарэчы, будзе цяпер выдавацца з 14 гадоў. Дзяржаўныя сімвалы нашай рэспублікі ажыццяўляюць пераемнасць гераічнай гісторыі і працоўных дасягненняў беларускага народа, яго адзінства і з’яднанасць.
Бурнымі апладысментамі ўзнагароджвалі гледачы маленькіх і дарослых музыкаў, спевакоў і танцораў. Юны вакаліст Вадзім Валчковіч з такім імпэтам праспяваў «Успаміны пра палкавы аркестр», што заслужыў сапраўдныя авацыі публікі. Спадабаліся прысутным дуэт Паліны Кібак і Ганны Сяргеевай, калектыў «Крыніцы», харэаграфічны калектыў РЦТДзіМ, ансамбль народных інструментаў Пінкавіцкай ДШМ.
Шмат слоў было сказана на ўрачыстым сходзе, шмат прачытана вершаў і спета песень. Але лейтматывам сталі пранікнёныя радкі Ларысы Геніюш, якія прагучалі падчас канцэрту: «Адзінай мэты не зракуся, і сэрца мне не задрыжыць: як жыць – дык жыць для Беларусі. А без яе – зусім не жыць!».
Вікторыя ІГНАТЧЫК
это вроде танцевальный коллектив «Подсолнухи»
я сморю, в Пинковичах без детей, которые танцуют под «Рождается новый день, и доброе уууутроооо» не обходится ни одно мероприятие
Pinkovichskaya shkola RYLIT……..es